Старонка ў распрацоўцы
НЯДЗЕЛЬНАЯ ШКОЛКА
Парафіяльная нядзельная школка існуе не адзін год. Яе наведваюць дзеці не толькі парафіянаў, але і тых хто хоча даць сваім дзецям веды пра хрысціянства.
Мовай камунікацыі ў школцы ёсць беларуская, але гэта не з’яўляецца перашкодай для тых, хто не вельмі пэўна ёй валодае.
Цяпер існуе група для дзяцей 6-8 гадоў. Праводзіцца запіс дзяцей 9-11 і 12-14 гадоў. Калі ласка звяртайцеся па телефоне +375293122826. Пішыце на той самы нумар Whatsapp, або Viber. Можна скарыстацца і электроннай поштай a.usoszyn@gmail.com

НЯДЗЕЛЬНАЯ ШКОЛКА (ДЛЯ ДАРОСЛЫХ)
Пакуль дзеці гуляючы спазнаюць асновы веры, дарослыя могуць пагаварыць пра веру за кавай. І не толькі пра веру
КАТЭХУМЕНАТ НА ВЯЛІКІ ПОСТ
Вялікі пост першапачаткова быў перыядам, калі катэхумены (тых, хто рыхтаваліся да прыняцця св. Хросту) мелі час на азнаямленне з навукай, Хрыста, на паступовае уваходжанне з практыку Хрысціянскай Царквы. Маліліся, пасцілі, чыталі святое Пісьмо і уваходзілі ў практыку веры.
Добрую практыку можна аднавіць.
У нашай парафіі ў гэтым годзе распачнецца курс для тых дарослых, хто не хрышчаны, і хоча пахрысціцца. У ім можа прыняць удзел тыя ахрышчаныя хрысціяне, якія не практыкуюць сваю веру і мала ведаюць пра яе, але хочуць стаць практыкуючымі хрысціянамі.
Пачатак курсу 6 лютага ў першую перадпосную нядзелю мытніка і фарысея. Закончыцца ў Вялікую суботу 17 красавіка. Курс будзе праводзіцца off-line, часткова магчымы удзел on-line.
Форма для запісу на курс з’явіцца тут ў бліжэйшы час.
