Па запрашэнні першаіерарха Венгерскай Грэка-каталіцкай Царквы Мітрапаліта Філіпа (Кочыша) Сустрэча (Conventus Hierarcharum Orientalium Catholicorum Europae – CHOCE) ў гэтым годзе праходзіць ў Будапешце 4-8 верасня 2021 ды адбываецца ў час 52-га Міжнароднага Эўхарыстычны Кангрэсу (5-12 верасня 2021). Патранат над Канвентам маюць Кангрэгацыя Усходніх Цэркваў і Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы (Consilium Conferentiarum Episcoporum Europae CCEE). У рамках сустрэчы іерархі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы (сірыйскай, армянскай ды візантыйскай традыцый) будуць абмяркоўваць тэалагічныя, душпастырскія і кананічныя аспекты праграмы “Эўхарыстыя і Сінадальнасць”. Тэму “Практычныя аспекты сінадальнасці” (8 верасня) прадставіць Першаіерарх Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы Вярхоўны Архібіскуп Святаслаў (Шаўчук). Усходнія каталіцкія іерархі будуць удзельнічаць у Адкрыцці Эўхарыстычнага Кангрэсу (5 верасня), адным з важнейшых момантаў якога будзе Боская Літургія ў візантыйскім абрадзе ў Базыліцы св. Стэфана (8 верасня). Ад Беларускай Грэка-каталіцкай Царкву ў Канвенце Іерархаў (і ў Міжнародным Эўхарыстычным Кангрэсе) ўдзельнічае Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек). |