Сёння дзень мучанікаў Сяргея і Вакха

Паводле легендарнага жыцьця, яны былі афіцэрамі ў імператарскіх памежных войсках і пры двары вельмі паважаныя. Сяргей быў таксама імператарскім таемным сакратаром. Пасьля таго як стала вядомая іх прыхільнасьць да веры ў Хрыста, у іх былі адабраныя ўсе знакі вайсковага адрозьненьня і іх падверглі розным пакутам. Сяргей быў абезгалоўлены, а Вакх да сьмерці забіты бізунамі. Памерлі кпля 305 г. у правінцыі Аўгуста Еўфратэзія (паўночная частка Сірыі, заходней верхняга Еўфрата). На Ўсходзе яны, асабліва Сяргей, вельмі шанаваліся і былі калісьці таксама знакамітыя, як Кузьма і Дзям’ян.

У рымскім храме св. Сяргея і Вакха з XVII стагоддзя захоўваецца цудатворная ікона Маці Божай Жыровіцкай (фрэска-спісак вядомай ў Беларусі іконы) вядомая рымлянам як Madonna del Pascolo (жыр-старажытнае беларускае слова, якое абазначала пашу для жывёл, месца дзе іх паслі).

У гэтым самым храме спачываюць парэшткі чацьвёртага мітрапаліта уз’яднанай царквы Рафаіла Корсака.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: