Малітва Царквы. Так часта называюць малітву Часаслова. Ён мае паходжанне вельмі даўнае нарадзіўся з манастырскай практыкі чытання псалмоў, якія пазней прайшла праз цэлыя стагоддзі ужывання, удасканалення і ускладнення. Цяпер для таго, каб памаліцца ютрань, напрыклад не будзе дастаткова адкрыць адну кніжку. Цяпер такія словы як “вячэрня”, ці “ютрань”, я ўжо не кажу пра слова “паўночніца” часта успрымаюцца як нешта містычна-эзатэрычнае. Тэкст які напоўнены дымам кадзіла, прыгожым спевам і … які зусім не ўжываецца ў штодзённым жыцці простага чалавека. А часам нават і чалавека які паводле самога свайго статусу прызначаны да карыстання з малітвы Часаслова.
Малітва Царквы такім чынам сталася аддаленай ад самой Царквы і ёй ужываецца вельмі рэдка.
Што ж рабіць таму, хто хоча паглыбіць сваю лічнасць з малітвай усёй Царквы? Канешне вывучаць і практыкавацца і усіх жадаючых запрашаю на курсы кананічнай малітвы Царквы, якія пачнуцца ў снежні.
Але таксама тыя, хто не можа з-за абставінаў жыцця прыдзяліць паўгадзіны часу кананічнай малітве могуць скарыстацца з багацця гэтай малітвы і браць кароткія часткі адпаведна пары дня з розных кананічных багаслужбаў.
Раніцай гімн Багародзіцы “Душа мая абвяшчае веліч Госпада…” з Ютрані, або таксама з ютрані малое услаўленне http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=662&news_page=4
Удзень прасіць Бога малітвай “Доўгацярплівы, шматміласэрны і ўсеспагадлівы…” http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=100
Вечарам ушаноўваць Хрыста гімнам”Святло лагоднае…” http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=669&news_page=3
І на самым канцы дня маліцца “Песьняй Сямёна Богапрыймальніка” http://casasloviec.co.uk/index.php?newsid=669&news_page=5
Магчыма гэта ёсць выхад як далучыцца да малітвы Царквы ў забеганасці дня і вечары цяжкага дня пасля працы Знайсці гэтыя малітвы можна таксама ў мабільным дадатку “Малітоўнік”