Віншавальны ліст Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 425-годдзя Берасцейскай ўніі  

Апостальскаму візітатару для грэка-католікаў Беларусі

Архімандрыту Сяргею Гаеку


Дастойны Архімандрыт Сяргeй!

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прагну выказаць Вам, Шаноўным Cвятарам і Bернікам Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі братэрскае прывітанне і шчырыя віншаванні з нагоды 425-годдзя Берасцейскай царкоўнай Уніі – аднаўлення сулучнасці (communio) Усходняй Царквы на беларускіх і ўкраінскіх землях з Рымскім Апостальскім Пасадам. Сулучнасці, якая існавала ў час Полацкай місіі Торвальда Вандроўніка.

Гэты Юбілей дае нам нагоду падзякаваць нашаму Збаўцы Езусу Хрысту за чатыры стагоддзі, на працягу якіх рыма-католікі ды грэка-католікі сумеснага абвяшчалі Хрыстовае Евангелле на нашых землях.

На шляху супольнага духоўнага служэння Божаму народу былі і цяжкія часы, у якіх нараджаліся праўдзівыя героі веры. У гэтым годзе вы асабліва ўзгадваеце драматычны час Другой сусветнай вайны, у якім былі знішчаныя вашыя парафіі на Палессі, а таксама і крыжовы шлях экзарха-пакутніка Антона Неманцэвіча, якога ў лістападзе 1941 года Папа Пій ХІІ прызначыў апостальскім адміністратарам для беларускіх грэка-католікаў.

Трыццаць год таму, ужо ў незалежнай Беларусі, вы змаглі аднавіць душпастырскую дзейнасць і літургічнае жыццё вашых парафій, а таксама распачаць актыўнае дабрачыннае сацыяльнае служэнне на карысць усяго Беларускага грамадства.

У час вашага Юбілею ўсім, хто прычыняецца да развіцця Божай справы ў нашай краіне, хачу выказаць словы шчырай і пажадаць, каб душпастырскія намаганні духавенства і вашых вернікаў прыносілі шчодры плён і служылі паглыбленню супрацоўніцтва паміж католікамі ўсходняй і заходняй традыцый.

У духу малітвы i братняга адзінства ў Хрысце

+ Біскуп Алег Буткевіч

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: