Сорак чытанняў прыгатавання да свята Раства Хрыстовага
Сёння крок першы: расказ пра Дабравешчанне
26У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны
Назарэт, 27да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя
Дзевы — Марыя. 28Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Вітай, поўная ласкі, Пан з
Табою».
29Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за
прывітанне. 30І сказаў Ёй анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана.
31Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. 32Ён будзе
вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда,
бацькі Ягонага,
33і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго
не будзе канца».
34І сказала Марыя анёлу: «Як станецца гэта, калі я мужа не знаю?»
35Анёл
сказаў Ёй у адказ: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе.
Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым