40 крокаў да Раства. Крок 14-ты.

1 І паклікаў Якаў сыноў сваіх і сказаў: зьбярэцеся, і я абвяшчу вам, што будзе з вамі ў апошнія дні;

2 сыдзецеся і паслухайце, сыны Якава, паслухайце Ізраіля, бацьку вашага.

8 Юда! цябе праславяць браты твае. Рука твая на хрыбце тваіх ворагаў; паклоняцца табе сыны бацькі твайго.

10 Не адыдзе скіпетр ад Юды і заканадаўца ад сьцёгнаў ягоных, пакуль ня прыйдзе Прымірэнец, і Яму пакорлівасьць народаў.

Быццё 49:1-2, 8, 10

© Библия Онлайн, 2003-2021.

Бог заўсёды дабіваецца сваёй мэты. Хоць гэтыя словы гучаць вельмі антрапамарфічна, але менавіта так мы можам іх інтэрпратаваць. З калена Юды выйшаў Хрыстос — Збавіцель свету. Чалавецтва. Чалавека. Гэта была мэта Бога. Стары запавет, гэтая гісторыя збаўлення чалавецтва, прадказваў і указваў на гэта. І праз тысячагоддзі слова сказаная Ізраілям спраўдзілася. Леў з калена Юды паклаў руку на хрыбет граху, шатану і смерці і зламіў яго. Хоць дзеля дасягнення гэтай мэты Богу і прышлося памерці.

Я (ты) спаткаў Хрыста і гэта ёсць мая (твая) гісторыя збаўлення ў якой Бог мае мэту збаўлення мяне (цябе). І ён гатовы дасягнуць гэтай мэты. Пытанне да мяне (цябе): ці мая (твая) мэта супадаюць з Божай? Іншымі словамі ці хачу я (ты) збавіцца?

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: