40 крокаў да Раства. Крок 21-шы.

7 У гэты дзень Давід першы раз даў псальму для ўсхваленьня Госпада праз Асафа і братоў ягоных:

8 слаўце Госпада, узносьце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя;

9 сьпявайце Яму, барабаньце Яму; раскажэце пра ўсе цуды Ягоныя;

10 хвалецеся імем Ягоным сьвятым: хай радуецца сэрца тых, што шукаюць Госпада;

11 знайдзеце Госпада і сілы Яго, шукайце няспынна аблічча Яго;

12 спамінайце цуды, якія Ён стварыў, азнакі Яго і суды вуснаў Ягоных,

13 вы, семя Ізраілевае, рабы Ягоныя, сыны Якава, выбранцы Яго!

14 Ён Гасподзь Бог наш, суды Яго па ўсёй зямлі.

15 Памятайце вечна запавет Яго, слова, якое Ён наказаў ў тысячы родаў,

16 тое, што наказваў Абрагаму, і ў чым запрысягаўся Ісаку,

17 і што паставіў Якаву ў закон, і Ізраілю ў запавет вечны,

18 кажучы: табе дам Я зямлю Ханаанскую, у спадчынны надзел вам.

19 Яны былі тады малалікія і мізэрныя, і прыхадні ў ёй,

20 і пераходзілі ад народу да народу, і з аднаго царства да другога народу;

21 але Ён нікому не дазволіў крыўдзіць іх і выкрываў за іх цароў:

22 не дакранайцеся да памазаных Маіх, і прарокам Маім не рабеце ліха.

23 Сьпявайце Госпаду, уся зямля, дабравяшчайце дзень у дзень выратаваньне Яго.

24 Абвяшчайце язычнікам славу Яго, усім народам цуды Ягоныя,

25 бо вялікі Гасподзь і варты хвалы, страшны больш за ўсіх багоў.

26 Бо ўсе багі народаў нішто, а Гасподзь нябёсы стварыў.

27 Слава і веліч перад абліччам Ягоным, магутнасьць і радасьць на месцы Ягоным.

28 Узьнясеце Госпаду, плямёны народаў, узьнясеце Госпаду славу і гонар,

29 узьнясеце Госпаду славу імю Ягонаму. Вазьмеце дар, ідзеце прад аблічча Яго, пакланецеся Госпаду і хараству сьвятыні Яго.

30 Трымці перад ім, уся зямля, бо Ён запачаткаваў сусьвет, ён не пахісьнецца.

31 Хай весяляцца нябёсы, хай радуецца зямля, і хай скажуць у народах: Гасподзь валадарыць!

32 Хай плешча мора і што напаўняе яго, хай радуецца поле і ўсё, што на ім.

33 Хай пераможна радуюцца ўсе дрэвы дуброўныя прад абліччам Госпада, бо Ён ідзе судзіць зямлю.

34 Слаўце Госпада, бо навечна міласьць Яго,

35 і скажэце: выратуй, Божа, Выратавальнік наш, зьбяры нас і выбаві нас ад народаў, хай жа ўславім сьвятое імя Тваё і хай жа пахвалімся славаю Тваёю.

36 Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў ад веку і да веку! І сказаў увесь народ: амін! алілуя!

1 Летапісаў 16:7-36

© Библия Онлайн, 2003-2021.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: