40 крокаў да Раства. Крок 40-вы

1.   Кніга радаводу Езуса Хрыста, сына Давіда, сына Абрагама.

2.   Абрагам быў бацькам Ізаака, а Ізаак быў бацькам Якуба, а Якуб быў бацькам Юды і братоў ягоных.

3.   А Юда быў бацькам Фарэса і Зары з Тамары, а Фарэс быў бацькам Эсрома, а Эсром быў бацькам Арама.

4.   А Арам быў бацькам Амінадаба, а Амінадаб быў бацькам Наасона, а Наасон быў бацькам Сальмона.

5.   А Сальмон быў бацькам Баоза з Рагабы, а Баоз быў бацькам Абэда з Руты, а Абэд быў бацькам Есэя,

6.   а Есэй быў бацькам Давіда караля, а Давід кароль быў бацькам Салямона з тае, што была Урыява.

7.   А Салямон быў бацькам Рабаама, а Рабаам быў бацькам Абіі, а Абія ,быў бацькам Асы.

8.   А Аса быў бацькам Язафата, а Язафат быў бацькам Ярама, а Ярам быў бацькам Озіі.

9.   А Озія быў бацькам Ёатама, а Ёатам быў бацькам Ахаза, а Ахаз быў бацькам Эзэхіі.

10. А Эзэхія быў бацькам Манасэса, а Манасэс быў бацькам Амона, а Амон быў бацькам Ёзіі.

11. А Ёзія быў бацькам Ехоніі і братоў яго ў час перасяленьня ў Бабілён.

12. А па перасяленьні ў Бабілён Ехонія быў бацькам Салятыеля, а Салятыель быў бацькам Зарабабэля.

13. А Зарабабэль быў бацькам Абіюда, а Абіюд быў бацькам Эліяхіма, а Эліяхім быў бацькам Азора.

14. А Азор быў бацькам Садока, а Садок быў бацькам Ахіма, а Ахім быў бацькам Эліюда.

15. А Эліюд быў бацькам Элеазара, а Элеазар быў бацькам Матана, а Матан быў бацькам Якуба.

16. А Якуб быў бацькам Язэпа, мужа Марыі, з каторай нарадзіўся Езус, называны Хрыстос.

17. Дык ад Абрагама да Давіда ўсіх пакаленьняў было чатырнаццаць; і ад Давіда да перасяленьня ў Бабілён – чатырнаццаць пакаленьняў; і ад перасяленьня ў Бабілён да Хрыста – чатырнаццаць пакаленьняў

1.   Калі затым нарадзіўся Езус у Бэтлееме Юдэйскім, у дні караля Герода, вось прыбылі магі з Усходу ў Ерузалім

2.   і пыталіся: “Дзе той кароль Юдэйскі, што нарадзіўся? Бо мы бачылі зорку ягоную на Усходзе дый прыбылі пакланіцца яму”.

3.   Пачуўшы гэтае, кароль Герод устрывожыўся, і увесь Ерузалім з ім.

4.   Ды сабраўшы ўсіх першасьвятароў і кніжнікаў народа, даведваўся ад іх, дзе меў Хрыстос нарадзіцца.

5.   А яны яму сказалі: “У Бэтлееме Юдэйскім, бо так напісана прарокам:

6.   “І ты, Бэтлеем, зямля Юдзіна, ніякім чынам ня меншая між княстваў Юдзіных, бо з цябе зьявіцца Правадыр, які будзе валодаць Маім народам Ізраэлем”.

7.   Тады Герод тайком паклікаў магаў і дакладна выведаў час зоркі, якая ім паказалася.

8.   Ды, адпраўляючы іх у Бэтлеем, сказаў: “Ідзіце і даведайцеся дакладна пра Дзіцятка; і калі знойдзеце, паведаміце мне, каб і я прыйшоў пакланіцца Яму.

9.   Яны, выслухаўшы караля, адправіліся ў дарогу. І вось зорка, якую – яны бачылі на Усходзе, папераджала іх, аж спынілася над месцам, дзе было Дзіця.

10. Убачыўшы зорку, яны вельмі ўсьцешыліся.

11. І, увайшоўшы ў дом, знайшлі Дзіцятка з Марыяй, Маткай Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму. Затым, адкрыўшы скарбы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла і міру.

12. І, атрымаўшы ў сьне наказ, каб не вяртацца да Герода, іншай дарогай вярнуліся ў свой край

Мацей 1.1-17,2.1-12

пераклад а. Уладзіслава Чарняўскага

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: