Запрашаем:
СЕРАДА 30 сакавіка 18.30
"Яго можна апісаць як пакаянны плач, які раскрывае нам усю неабсяжнасць, усю бездань граху, які устрасае душу адчаем, жалем за грэх і надзеяй. З выключным уменнем св. Андрэй пераплятае вялікія біблейскія вобразы – Адама і Еву, рай і грэхападзенне, патрыярха Ноя і Патоп, Давіда, Абяцаную Зямлю і вышэй: Хрыста і Царкву – з вызнаннем грахоў і жалем за грахі. Падзеі біблійнай гісторыі паказаны, як падзеі майго жыцця і майго збаўлення, справы Божыя ў мінулым, як справы, якія тычацца мяне і майго збаўлення, трагедыя граху і здрады, як мая асабістая трагедыя. Маё жыццё паказана мне, як частка той вялікай, усёабдымнай барацьбы паміж Богам і сіламі цемры, якія паўстаюць супраць Яго" айцец Аляксандр Шмеман