1 І паклікаў Якаў сыноў сваіх і сказаў: зьбярэцеся, і я абвяшчу вам, што будзе з вамі ў апошнія дні;
2 сыдзецеся і паслухайце, сыны Якава, паслухайце Ізраіля, бацьку вашага.
8 Юда! цябе праславяць браты твае. Рука твая на хрыбце тваіх ворагаў; паклоняцца табе сыны бацькі твайго.
10 Не адыдзе скіпетр ад Юды і заканадаўца ад сьцёгнаў ягоных, пакуль ня прыйдзе Прымірэнец, і Яму пакорлівасьць народаў.
Бог заўсёды дабіваецца сваёй мэты. Хоць гэтыя словы гучаць вельмі антрапамарфічна, але менавіта так мы можам іх інтэрпратаваць. З калена Юды выйшаў Хрыстос — Збавіцель свету. Чалавецтва. Чалавека. Гэта была мэта Бога. Стары запавет, гэтая гісторыя збаўлення чалавецтва, прадказваў і указваў на гэта. І праз тысячагоддзі слова сказаная Ізраілям спраўдзілася. Леў з калена Юды паклаў руку на хрыбет граху, шатану і смерці і зламіў яго. Хоць дзеля дасягнення гэтай мэты Богу і прышлося памерці.
Я (ты) спаткаў Хрыста і гэта ёсць мая (твая) гісторыя збаўлення ў якой Бог мае мэту збаўлення мяне (цябе). І ён гатовы дасягнуць гэтай мэты. Пытанне да мяне (цябе): ці мая (твая) мэта супадаюць з Божай? Іншымі словамі ці хачу я (ты) збавіцца?