Две нядзелі, якія папярэднічаюць святу Раства паюць назвы: Нядзеля Айцоў і Нядзеля Праайцоў. Успамінаючы тых, хто падрыхтоўваў дарогу Хрысту рыхтуемся прыбыць на ягоны пір.
Стыхіра Нядзелі Праайцоў
Прыйдзіце, ўсе сьвяталюбцы, усхвалім у песьнях сабор праайцоў: Адама праайца, Эноха, Ноя, Мельхісадэка, Аўрама, Ісаака і Якуба; пасьля ж Закону Майсея і Аарона, Ісуса, Самуіла і Давіда; з імі ж разам Ісаю, Ярэму, Езакіеля і Данілу і дванаццаць прарокаў; таксама Ільлю, Елісея і ўсіх з імі, Захара і Хрысьціцеля, якія прапаведавалі прыйсьце Хрыста, Жыцьця і ўваскрасеньня роду нашага.
