КОЛЬКІ СЛОЎ ПРА ЯГОНАЕ ДУХОЎНАЕ СЛУЖЭНЬНЕ
6 студзеня 1943 г. ў шпіталі менскае турмы СД памёр Экзарх Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы (БГКЦ) айцец Антон Неманцэвіч (SJ)
Ён належаў да выдатных беларускіх царкоўных дзеячоў ХХ-га стагодзьдзя, якія стараліся наладзіць братэрскія адносіны з праваслаўнымі. Значная частка ягонага жыцьця была зьвязаная з дзейнасьцю Ўсходняе Місіі Езуітаў у Альбярціне, якая чакае яшчэ поўнага, інтэр-дысцыплінарнага дасьледваньня вучоных, што шырока і непрадузята паказала б яе шматбаковы характар і ролю ў будаваньні прэ-экуменізму ў міжваенны час. Такое больш поўнае дасьледваньне паказала б постаць айца Антона Неманцэвіча як тэолага і душпастыра, які цярпліва і нястомна стараўся будаваць братэрскія адносіны з праваслаўнымі ў духу «пакорлівасьці і рэсьпекту для праваслаўнай Царквы», пра што ў той час
«марыў» ягоны сабрат айцец Філіп дэ Рэжыс (SJ), які добра ведаў Альбярцінскую місію
ЯЎГЕН УСОШЫН
АРХІМ. СЯРГЕЙ ГАЕК