80 год з дня смерці экзарха ЭКЗАРХ АНТОН НЕМАНЦЭВІЧ– ВЕРНЫ СЬВЕДКА ЕВАНГЕЛЬЛЯ (ІV)

КОЛЬКІ СЛОЎ ПРА ЯГОНАЕ ДУХОЎНАЕ СЛУЖЭНЬНЕ

III. ДА ЗЛУЧЭНЬНЯ

Словы “Да Злучэньня” можна лічыць своеасаблівым дэвізам айца Антона Неманцэвіча. Менавіта гэтыя два словы беларускі сьвятар зрабіў назовам рэдагаванага ім рэлігійнага часопіса, які ён пачаў выпускаць з 1932 г. ў Альбярціне. Ён быў сапраўдным рыцарам прымірэньня і аб’яднаньня Цэркваў, людзей, беларускага народу. Яму балела раз’яднанасьць Царквы Хрыстовае, а разам з царкоўнай і раз’яднанасьць народная. Гэтыя дзьве драмы, і царкоўны, і нацыянальны падзел, айцец Антон глыбока перажываў і заклікаў ад імя рэдакцыі заснаванага ім часопіса: «да злучэньня […] ўсіх Беларусаў, сыноў, дачок аднае нашае Бацькаўшчыны, разьбітых на часткі ў найбольш чуткім мейсцы свае
душы, у сазнаньні свае рэлігійнае прыналежнасьці»11. Айцец Антон
ўважаў, што еднасьць грамадзкая наступіць у беларусаў, калі яны будуць адзінымі рэлігійна.
Але ён не імкнуўся прывесьці кагосьці да гэтае жаданае еднасьці
праз фізічнае ці маральнае насільле, бо глыбока паважаў годнасьць
чалавека, а значыць, свабоду ягонай волі, права выбару, вернасьць уласнаму сумленьню. Падставаю для еднасьці хрысьціянаў была для яго
толькі супольная любоў.
Гэта не былі словы, пушчаныя на ўзьвей вецер. У штодзённых адносінах айцец Антон ажыцьцяўляў гэтыя свае прынцыпы. Падцьвердзіць гэта можна хаця б тым фактам, што на пачатку вайны ён дапамагаў сьвятару праваслаўнага прыхода ў суседняй да Альбярціна вёсцы Чапялёва адпраўляць пахавальныя абрады ў тых мясцінах, куды не меў змогі даехаць той сьвятар. Не пакідаў ён і людзей, закінутых у цяжкія акалічнасьці жыцьця. Падчас першых месяцаў нямецкай акупацыі ён наведваў лягеры ваеннапалонных савецкіх салдатаў у ваколіцах Слоніма, нават тады, калі там лютавала эпідэмія тыфу, а ягоны таварыш айцец Ян Гермацюк, у гэтых візітах заразіўшыся, памёр. Іншым, недасьледваным асьпектам духоўнага служэньня Альбярцінскай Місіі Езуітаў, у тым ліку і айца Антона Неманцэвіча, ёсьць дапамога, якую Місія несла перасьледаваным яўрэям.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: