80 год з дня смерці экзарха ЭКЗАРХ АНТОН НЕМАНЦЭВІЧ– ВЕРНЫ СЬВЕДКА ЕВАНГЕЛЬЛЯ (VІ)

КОЛЬКІ СЛОЎ ПРА ЯГОНАЕ ДУХОЎНАЕ СЛУЖЭНЬНЕ

V. «ЦАРКВА – НАШ ВОРАГ»

Асаблівае сьведчаньне вернасьці Евангельлю прыйшло Экзарху Антону скласьці падчас нямецкае акупацыі Беларусі. Ён актыўна працаваў
тады як пастыр, пашыраючы навучаньне пра свой ідэал – зьяднаную
Царкву. Айцец Леў Гарошка ў сваіх успамінах сведчыць, што айца Неманцэвіча неаднаразова папярэджвалі, каб быў ён больш абачлівы, бо
ягоная актыўнасьць не падабаецца нямецкім акупацыйным уладам.
Ускосным доказам таго, што арышт «Экзарха грэка-уніяцкай Царквы
у Беларусі» (Exarch der griechisch-unierten Kirche in Weißruthenien) у жніўні
1942 г. быў спрычынены ягонай дзейнасьцю, як каталіцкага пастыра,
зьяўляюцца словы шэфа менскага СД Эдварда Штраўха, якія ён сказаў
10 красавіка 1943 г., выгалошваючы даклад на нарадзе гэбітскамісараў
і начальнікаў аддзелаў генеральнага камісарыяту акупацыйнай акругі
Беларусь:

Без сумніву – Царква гэта наш вораг. Натуральна, Царква хоча папоўніць тут
свае страты, якія яна зазнала ў Эўропе, а асабліва ў Райху. Яна мела намер
гэта зрабіць праз пранікненьне да праваслаўнае Царквы, акольным шляхам
праз Уніяцкую Царкву […]. Умовы для яе былі спрыяльныя, і Рыма-каталіцкая Царква прыйшла сюды з вялікай колькасьцю прапаведнікаў і не сустрэла
вялікіх цяжкасьцяў […]. Таму аднадушна мы вырашылі спыніць тут гэтую Рыма-каталіцкую Царкву […]. Паколькі большасьць духавенства прыняло бок
палякаў, мне удалося іх злавіць і скончыць з імі

Добра бачна, што для нямецкіх нацысцкіх акупантаў Беларусі душпастырская руплівасьць каталіцкіх сьвятароў абодвух абрадаў, а можа
нават у асаблівы спосаб сьвятароў грэка-каталіцкіх (грэка-уніяцкіх),
зьяўлялася небясьпечнай. Таму лічылі яны Царкву сваім ворагам. Пакорлівы і руплівы сьведка Евангельля Экзарх Антон Неманцэвіч стаў
«пагрозай» для магутнай, антычалавечай нацысцкай сыстэмы.

*


Айцец Антон Неманцэвіч, Экзарх Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы ва ўсім сваім жыцьці і служэньні стараўся быць пастырам і сьведкам Евангельля для ўсіх сваіх суайчыннікаў, бяз розьніцы веравызнаньня ці палітычных поглядаў. Ягоным вялікім ідэалам была зьяднаная
Царква. Як тэолаг і душпастыр цярпліва і нястомна стараўся ён будаваць братэрскія адносіны з праваслаўнымі ў духу «пакорлівасьці і рэсьпекту для праваслаўнай Царквы». Замучаны ў менскай турме СД быў
пахаваны 9.01.1943 г. на нямецкіх могілках у Менску сьвятаром мясцовай праваслаўнай Царквы.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: