Папа Францішак стварыў Апостальскую Адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі

BY

30 сакавіка 2023 года Святы Айцец Папа Францішак стварыў Апостальскую Адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначыў Апостальскім Адміністратарам гэтай касцёльнай структуры Высокадастойнага архімандрыта Яна Сяргея Гаека МІС, які да гэтага часу быў Апостальскім візітатарам для гэтых вернікаў.

Пра вышэйзгаданае прызначэнне было паведамлена ў Рыме сёння, 30 сакавіка 2023 года, а 12-й гадзіне (па цэнтральнаеўрапейскім часе).

Біяграфія
Высокадастойнага архімандрыта Яна Сяргея Гаека MIC

Нарадзіўся 8 лютага 1949 года ў Лышкавіцы каля Ловіча (Польшча).

У 1963 годзе скончыў Лышкавіцкую пачатковую школу, а праз чатыры гады — ліцэй у Ловічы.

Пасля заканчэння ліцэя ўступіў у Кангрэгацыю айцоў марыянаў, прыняўшы манаскае імя Сяргей.

З 1967 па 1974 год вучыўся на тэалагічным факультэце Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, а потым у Папскім усходнім інстытуце ў Рыме, дзе атрымаў доктарскую ступень у 1983 годзе.

15 жніўня 1973 г. даў вечныя абяцанні ў Кангрэгацыі айцоў марыянаў, а 23 чэрвеня наступнага года (1974) атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.

Пасля пасвячэння служыў у лацінскай парафіі ў Глухалазах і супрацоўнічаў з візантыйскай парафіяй у Кастамлотах (Польшча).

З 1983 па 1999 год выкладаў усходняе багаслоўе ў Экуменічным інстытуце Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта.

У 1993 годзе Папа Ян Павел ІІ прызначыў яго Апостальскім візітатарам для каталікоў усходняга абраду ў Беларусі. У 1996 г. узведзены ў сан архімандрыта.

30 сакавіка 2023 года Папа Францішак стварыў Апостальскую Адміністратуру для католікаў усходняга абраду ў Беларусі і прызначыў архімандрыта Сяргея Гаека Апостальскім Адміністратарам гэтай структуры.

https://catholic.by/3/news/belarus/15754-papa-frantsishak-stvary-apostalskuyu-administraturu-dlya-katolika-vizantyjskaga-abradu-belarusi

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: