Галоўная старонка

Вітаем Вас на старонцы парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Аб’явы і навіны

НОВЫ ІЕРАРХ ГРЭКА-КАТОЛІКАЎ У БЕЛАРУСІ 

У панядзелак, 14 верасня 2026 года, Яго Святасць Папа Леў XIV прыняў прашэнне аб адстаўцы з пастырскага служэння, пададзенае па прычыне ўзросту, архімандрытам Сяргеем Гаекам (МІС) — Апостальскім адміністратарам Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі, — і адначасова прызначыў айца Лявонція Тумоўскага (MSU) Апостальскім адміністратарам гэтай жа царкоўнай структуры.

Расклад набажэнстваў

У нашай парафіі Боская літургія святога Яна Залатавуснага служыцца:

штонядзелі а 10.00

штосерады а 18.30

штосерады пасля Літургіі чытаецца Рымская малітва перад іконай Маці Божай ў агульных і прыватных намерах

У раскладзе магчымыя змены — сачыце, калі ласка, за аб’явамі.

час службаў на святы шукайце ў аб’явах.

Святыя тайны

Святыя тайны Хросту і Мірапамазання ўдзяляюцца дарослым пасля перыяда падрыхтоўкі

Споведзь удзяляецца перад і пасля Літургіі, або ў іншы час па папярэдняй дамоўленасці са святаром

Святара можна запрасіць для наведвання хворых і ўдзялення ім Святых тайнаў

Малітва ў вашых намерах

Штосерады ў нашай парафіі чытаецца Рымская малітва перад іконай Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Падчас гэтай малітвы мы выпрошваем заступніцтва ў Маці Божай ў важных, часам цяжкіх, для нас жыццёвых сітуацыях. Калі жадаеце, Вы можаце пакінуць свой малітоўны намер ў форме ніжэй і мы памолімся за Вас ў бліжэйшую сераду:

Каб Вашая малітва прагучала запоўніце форму ніжэй:

← Back

Your message has been sent

3. А цяпер вышліце Ваш малітоўны намер, націснуўшы на кнопку ніжэй:

Адрас і кантакты

Мінск, зав. Снежны, 7

Мінск, 220073

БЕЛАРУСЬ

Званіце: +375(29) 3122826 а. Яўген

Пішыце нам: niastomka@gmail.com

Даехаць: тралейбусы 7, 9, 57 прыпынак “завод Белпласт”. Бліжэйшае метро: ст. “Маладзёжная”