Ікона Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Гісторыя Іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Не ведама кім і калі дакладна была напісаная ікона Маці Божай Нястомнай дапамогі.  

ЧАС НАПІСАННЯ.

Паводле дадзеных аналізу метадам вугляроду C-14 і рэнтгенаўскімі праменнямі дрэва на якой была напісана ікона быро зрублена паміж 1325 і 1480 годам. Гэтае даследванне было праведзена падчас кансервацыі іконы ў Ватыканскім музеі.

Аналіз пігментаў паказвае, што фарбы паходзяць з перыяду пасля XVII стагоддзя. Але гэтыя дадзеныя не належыць успрымаць як дату паходжання іконы, але толькі як доказ таго, што ў гэты перыяд былі дамаляваныя некаторыя элементы. Гэты факт тлумачыць таксама сінтэз усходніх і заходніх элементаў якія мы бачым на іконе.

МЕСЦА НАПІСАННЯ.

Існуе версія, што Ікона Маці Бождай Нястомнай Дапамогі магла быць намалявана ў манастыры Хіландар на Афоне, або у іншых месцах Візантыі. Адтуль ікона, праўдападобна патрапіла на Крыт, існуюць паданні з 1495 году, якія гавораць пра тое, што існаваў культ, які з’явіўся ў той час адной з іконаў Багародзіцы.

Першая гістарычная згадка пра ікону датуецца 1499 годам, якая паяўляецца ў Рыме.

КУЛЬТ ІКОНЫ Ў РЫМЕ

Ўпешыню ікону пабачылі ў Рыме, але традыцыя захоўвае гісторыю яе перавозу з Крыту адным купцом, які выкупіў, а, магчыма, скраў гэтую ікону.Вяртаючыся морам да Рыму ў цудоўны спосаб быў уратаваны ад буры, што прыпісваў дапамозе Марыі, намаляванай на іконе. Незадоўга перад смерцю аддаў ікону свайму другу з тым, каб ён перадаў яе ў царкву. Той, аднак, не споўніў апошнюю волю сябра, таму што ікона вельмі спадабалася ягонай жонцы. Праз некаторы час дзяўчынцы з ягонай сям’і прысніўся сон у якім Маці Божая пажадала, каб ікона была змешчана ў касцёле св. Мацьвея Апостала.

У XVI i XVII стагоддзях ў Рыме распаўсюджваецца культ Маці Божай Нястомнай Дапамогі, называнай таксама Маці Божай Пэўнай Дапамогі, Маці Божай са св. Мацьвея і  Маці Божай Цярплівай Успамогі. 

У 1739 годзе касцёл свю Мацьвея, у якім знаходзілася ікона абнялі сваёй апекай манахі аўгустыніяне з Ірландыі.

ІКОНУ ЗАБЫЛІ

У 1798 годзе французы паб кіраўніцтвам маршала Бэрц’е узялі Рым. Захопнікі выгналі з Рыма папау Пія VI знішчылі каля трыццаці касцёлаў у тым ліку касцёл св. Мацьвея і манастыр аўгусціянцаў. Будынкі былі разабраныя, а цудатворная ікона была перанесена да касцёла св. Эўзэбія.

У 1819 аугустыянцы пераехалі да касцёла Санта Марыя ін Постэрула, а ікону Багародзіцы размясцілі ў бакавой капліцы гэтага касцёла.У галоўным алтары гэтага касцёла знаходзілася ікона Маці Божай Ласкавай і таму паволі ікона Маці Божай Нястомнай Дапамогі паволі забылася.

Касцёл свю Альфонса – Вілла Кассерта

У студзені 1855 у Рыме пачынае дзейнічаць ордэн рэдэмптарыстаў, каторы выкупляе Вілла Кассерта на вуліцы Ваа Мерулана. На месцы даўняга касцёла св. Мацьвея узведзены новы касцёл у гонар Найсвяцейшага Адкупіцеля, прысвечаны св. Альфонсу Марыіі дэ Лігуоры. Першая група мужчын пачала свій навіцыят ў Навячэр’е Божага Нараджэння, адным з іх быў Міхал Маркі, які яшчэ як міністрант пазнаёміўся з айцом Аўгустынам Арсецці (+ 1853). А. Арсецці быў аўгусцінцам з разбуранага манастыра. Ён шматкроць згадваў Міхалу Маркі забытую ікону Маці Божай, якая цябер зармяшчалася ў бакавой капліцы.

7 лютага 1863 – вядомы езуіт а. Франчэска Блозі ў час казання згадвае пра Ікону Маці Божай Нястомнай Дапамогі, якая знаходзілася св. Мацея Апостала ў даўнім касцёле. Натхнёныя рэдэмптарысты пачынаюць пошукі іконы.

ШАНАВАННЕ ІКОНЫ АДНОЎЛЕНА

Рэдэмптарыстаў на шлях іконы скіраваў а. Міхал Маркі. Генеральны настаяцель рэдэмптарыстаў а. Мікалай Маўрон (1855-1893), звярнуўся да папы Пія IX з просьбай перанесці іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў новазбудаваную святыню.

11 снежня 1865 года папа Пій IХ задаволіў просьбу а. Маўрона адзначаючы: “Кардынал-прэфект Прапаганды пакліча Настаяцеля супольнасці Маці Божай з Постэрула і перадасць яму, што ёсць нашым прагненнем, каб вобраз Найсвяцейшай Марыі, да каторага аносіцца тая просьба быў ізноў размешчаны паміж святым Янам і Маці Божай Вялікай. Рэдэмптарысты павінны замяніць гэты вобраз іншым адпаведным”

Як падае традыцыя, Айцец Святы., які ў дзяцінстве сам сачта маліўся перад іконаю, сказаў а. Маўрону наступныя словы: Учыніце яе знанай на ўсім свеце!

У студзені 1866 r. Айцы Міхал Маркі і Эрнест Брэшані атрымалі ад аўгусцініанцаў у касцёле Маці Божай з Постэрула ікону Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Распачалося чышчэнне і аднаўленне іконы. Гэтае заданне было даручанае польскаму мастаку Леапольду Новатнаму.

26 красавіка 1866 – аддадзена ікону і дазволены публічны культ еяе ў Касцёле св. Альфонса пры уліцы Мерулана.

У студзені 1866 r. Айцы Міхал Маркі і Эрнест Брэшані атрымалі ад аўгусцініанцаў у касцёле Маці Божай з Постэрула ікону Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Распачалося чышчэнне і аднаўленне іконы. Гэтае заданне было даручанае польскаму мастаку Леапольду Новатнаму.

26 красавіка 1866 – аддадзена ікону і дазволены публічны культ яе ў Касцёле св. Альфонса пры уліцы Мерулана.

КАРАНАЦЫЯ І РАСПАЎСЮДЖАННЕ КУЛЬТУ НА ЎВЕСЬ СВЕТ

5 мая 1866  – Пій XI прыбыў да касцёла св. Альфонса.

23 чэрвеня 1867 – адбылася урачастая каранацыя Іконы Маці Божай Нястомнай Дапамогі папскімі каронамі праз дэкана Ватыканскай Капітулы. Гэта быў афіцыйны акт прызнання культу Маці Божай Нястомнай Дапамогі, які існаваў ужо трыста пяцьдзесят гадоў.

Закладаюцца шматлікія брацтвы Маці Божай Нястомнай Дапамогі. У1867 наступіла злучэнне гэтых брацтваў у АрцыбрацтваМаці Божай Нястомнай Дапамогі і св. Альфонса. Яго першым членам стаў Пій IX, каторы,першы адведзіў вобраз у новай сядзібе.

У 1870 г. Італьянскае войска, якое ваявала за аб’яднанне Італіі ўвайшло ў Рым. З’явілася небяспека пазбаўлення ўласнасці аа. Рэдэмптарыстаў на віа Мерулана. Дзякуючы ўмяшальніцтвк жонкі французскага пасла пры італьянскім каралі, пані Ноавіль (нар. Свейкоўскай) у 1878 годзе было атрымана, які гарантаваў рэдэмптарыстам права ўласнасці дому і святыні. У 1898 перабудавана фасады касцёла.

Ад 1876 годзе было ўсталавана свята прысвечанае Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Спачатку яно святкавалася ва ўрачыстасць, якая папярэднічала св. Яна Хрысціцеля, пазней быў вызначана дзень 27 чэрвеня, як пасвячаны МБНД.

1927 г. у касцёле св. Альфонса у Сэнт-Луіс (Міссуры, ЗША) пачалося набажэнства ў гонар Маці Божай Нястомнай Дапамогі. На пачатку яно адбывалася ва ўторкавыя вечары. Пазней яно распаўсюдзілася на ўвесь свет і стала адбывацца ў розныя дні тыдня. Асаблівым днём ўшанавання лічыцца серада.

У 1990 годзе ікону размешчана над галоўным алтаром касцёла. Падчас гэтых працаў заўважана, што драўніна на якой намаляваная ікона і фарбы знаходзяцца ў кепскім стане. Ікона была аддадзеная на рэстаўрацыю ў Ватыканскі музей.

.

У 1995 годзе перабудувана галоўны алтар ў якім знаходзіцца ікона.