Папа Францішак прысвеціць Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана 25 сакавіка, падчас пакаяннага набажэнства ў ватыканскай базыліцы святога Пятра, Папа Францішак прысвеціць Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Адначасова гэта здзейсніць у Фаціме Папскі элемазінарый кардынал Конрад Краеўскі, які ў якасці спецпрадстаўніка Папы на мінулым тыдні прыбыў ва Украіну.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, набажэнства распачнецца ў 17.00 па сярэднееўрапейскім часе.

Пакінуць каментар