Чувайце, стойце ў веры, будзьце мужныя, цьвёрдыя (моцныя) Усё ў Вас няхай будзе з любоўю. (Кар 16. 13-14)
1. Першае слова, якое мы чуем ад апостала Паўла сёння – гэта “чувайце”. Што яно значыць? Не спаць, быць гатовымі да неспадзяванкі, і звычайна неспадзяванкі непрыемнай, а то і небяспечнай. Яно значыць завострыць свае пачуцці, і быць гатовымі да дзеяння. Чувае звычайна вартаўнік, вартавы, ахоўнік. Гэтае слова гаворыць пра небяспеку і гатовасць яе дзеяннем сустрэць. Пра якую небяспеку гаворыць Павел? Пра небяспеку для веры. Небяспеку адмовіцца ад веры ў Хрыста, ад ягонага вучэння. А таксама небяспеку яго перайначыць, размяняць на выдумкі падобныя на рэлігійныя, або размыць моц ягонага вучэння кампрамісамі са светам.
2. Таму Павел напалягае на быцці цьвёрдымі ў веры. Цьвёрдасць у веры – гэта не толькі вернасць імені Ісуса, якое было небяспечным ў тыя часы, бо много хрысціян падпалі пад ганенні менавіта за вернасць Ягонаму Імені. Павел гаворыць не толькі да Карынцянаў. Сёння перад хрысціянамі стаіць таксама пытанне вернасці сваёй веры. Нянявісць, падзелы людзкія, а з іншага боку жаданне лёгка і бесклапотна прайсці па жыцці можа ўвайсці ў нашае светаўспрыняццё і замяніць заклік Хрыста да ўзрастання ў сваёй чалавечнасці на здрадлівую утульнасць нашага нежадання быць лепшымі. Любоў, Справядлівасць, Справядлівы Мір, Праўда, Міласэрднасць, Чалавечнасць гэта тое да чаго нас заклікае Хрыстос і яны не могуць быць падпарадкаваныя нашым жаданням, страхам, упартым уяўленням.
3. Каб трываць у веры неабходна тое, што старажытныя філосафы называлі цнотай мужнасці. Павел, які, напэўна быў добра абазнаны ў грэцкай філасофіі нездарма назваў мужнасць, а не адвага. Мужнасць гэта цнота, якая не роўная адвазе. Арыстоцель змяшчае мужнасць пасярэдзіне на шкале паміж баязлівасцю і адвагай. Умоўна гаворачы гэта ураўнаважаная адвага з адной вельмі важнай дэталлю. Мужны чалавек – праяўляе сваю адвагу не таму, што ён неразумны і не разумее небяспеку, не таму, што ён спрактыкаваны ў змаганні і ведае як змагацца, а таму, што ён матываваны прыгажосцю ідэалаў за якія змагаецца. Хрыстовая вера такім чынам, ідэалы хрысціянства, гэта тое, паводле Паўла за што варта трымацца аж да смерці дзеля іхнай прыгажосці, дзеля таго, што яны сапраўды Божага паходжання. Таму моц, да якой заклікае Павел гэта моц вернасці самым прыгожым ідэалам, бо ідэалам Божым.
4. І ў гэтых ідэалах можна ператрываць толькі з Любоўю. Любоў, якая ачышчае нашае упрыняццё веры, любоў, якая дае нам сілы быць вернымі Красе Божага слова і Божай праўды