Нядзеля 14-ая

Той, хто ўмацоўвае нас з вамі ў Хрысце і намасціў нас, ёсць Бог, які пазначыў нас і даў нашым сэрцам задатак Духа. 2 Кар 1.21-22

Апостал Павел у двух вершах напісаных да Карынцянаў адкрывае перад намі, хаця б часткова, якія ёсць адносіны Бога да тых, хто пайшоў за ягоным вучэннем, да тых хто ёсць хрысціянамі. Гэта важна для нас пачуць, бо Бог, які з’яўляецца ініцыятарам адносін з людзтвам, адкрываецца сам у іх. Для кожнага чалавека вельмі важна пачуць як адносіцца да яго той, хто з ім разам працуе, хто з ім разам жыве, той, каму чалавек аддае частку свайго жыцця, часта дзеліць з ім свае перажыванні.

Пра рэальнасць адносін Бога да нас гаворыць чатыры словы, якія ёсць у гэтых двух вершах. Першае: умацоўвае  βεβαιῶν, якое азначае быццё надзейным, даслоўна “тым па якому можна беспечна ступаць – гаворыцца пра надзейны цьвёрды шлях” – гаворыць нам пра тое, што хрысціяне маюць запэўненую надзею на Хрыста. Мы можам на Хрыста абаперціся ў нашым як ў нашым шляху да вечнасці, так і нашым штодзённым жыцці.

Другое слова: намасціў χρίσας. Гэтае слова адсылае нас да абраду намашчэння, які ў Старым запавеце адбываўся калі кагор небудзь публічна паклікалі на функцыю валадара, святара, ці прарока. Такім чынам усе хрысціяне пакліканы Богам да глыбокага супрацоўніцтва з Богам менавіта ў гэтых функцыях тых, хто раздзеліць радасць Хрыста ў Хрыстовым Валадарстве, тых хто ведае Божую волю і абвяшчае яе сваім жыццём, і тых, хто прынясе разам з Хрыстом ахвяру свайго жыцця Богу.

Трэцяе слова: пазначыў нас, або паклаў пячатку ў іншых перакладах; грэцкае – σφραγισάμενος. Звычайна гэты дзеяслоў азначаў падцвярджэнне сваёй уласнасці, або аўтэнтычнасці напісанага. Павел хацеў паказаць, што Хрыстос настолькі глыбока ёсць з хрысціянамі, дае ім сваё імя, працягваючы ягоную думкі можна сказаць, не зважаючы таксама на недасканаласці, якія хрысціяне маюць ён ад іх не адрачэцца, а будзе разам з імі, будзе іх лічыць сваімі.

Чацьвёртае слова: задатак Духа ἀρραβῶνα τοῦ Πνεύματος. Задатак даваўся пра нейкай эканамічнай угодзе, калі тагачасны бізнэсмэн гарантаваў задаткам будую аперацыю. У гэтым выпадку задатак адначае пэўнасць намераў Бога адносна хрысціянаў. Гаворыцца пра пэўнасць намераў Бога адносна нашага збаўлення. Але слова задатак, азначае таксама і свабоду дзяення контрагента. Калі хтосці не схоча расці ў Духу, змарнуе задатак, прымусам яго ніхто збаўляць не будзе.

Бог абяцае нам збаўленне, сваю блізкасць, але хоча таксама нашага дзеяння, бо пакліканы мы да высокага задання быць разам з ім у Валадарстве нябесным.

Пакінуць каментар