Сёння апостал Павел у паслані да Галатаў расказвае пра некаторых настаўнікаў, якія заклікаюць абрэзвацца нованаверненых з паганаў. Прычынай, паводле каторай гэта рабілася было жаданне пазбегнуць ганенняў за неперасцераганне закону Майсеевага. Як вядома ў першыя дзесяцігоддзі хрысціянства хрысціянства, хоць моцна адкрылася на паганаў было яшчэ часткай супольнасці юдэйскай, як паводле колькасці, так і паводле традыцыяў. Некаторыя супольнасці ранніх хрысціянаў пільна сачылі за тым, каб традыцыі, якія былі асновай маісеевай рэлігіі захоўвалі і нованаверненыя да Хрыста пагане.
Павел указвае на тое, што прымус да юдэйскіх традыцыяў быў звязаны з пераследам, які зазнавалі першыя хрысціяне ад сінагогі, ад якой яшчэ канчаткова не аддзяліліся. “Каб унікнуць ганенні за крыж Хрыстовы” з аднаго боку. А з іншага, каб пахваліцца перад традыцыйнымі юдэямі за наверненых да перасцерагання старога маісеевага закону.
Адкрыта і безапеляцыйна крытыкуе такой падыход.з двзвюх прычын. Па-першае тыя што хваляцца самі не перасцерагаюць закон і пахвальба іх крывадушная. А па-другое яны гэтай пахвальбой хаваюць тое, у чым была рэвалюцыйная сутнасць хрысціянства. Хрыстос не прыйшоў на зямлю для таго, каб навярнуць усіх да старых маісеевых традыцый, але прыйшоў каб навярнуць свет да радыкальнай любові. І сённешняе евангельскае чытанне яскрава раскрывае стурбаванасць паўлаву паступкамі юдэяхрысціянаў. “Так палюбіў свет Бог, што аддаў Сына Адзінароднага, каб кожны хто верыць у яго ня згінуў, а меў жыццё вечнае”. Павел дасведчыў гэтую любоў непасрэдна на шляху да Дамаску. Сустрэўся з ёй. І менавіта таму для яго рэдукцыя Хрыстовага навучання з Жывой Любові да старых традыцый і марнаслаўнай пахвальбы, да прымітыўнага перацягвання паганаў да іншай культурнай традыцыі з’яўляецца непрымальнай.
Жывая палымнеючая асабовая Любоў – вось што для яго сэрцавіна вучэння якому ён прысвяціў жыццё
І крыж Хрыстовы ёсць выразам гэтай любові. Таму кампрамісы на якія ішлі некаторыя, для Паўла ёсць запярэчаннем радыкальнай Божай любові.
Кампраміс не заўсёды з’яўляецца кепскім, часам ён патрэбны для захавання спакою, але кампраміс, калі мы перастаем быць сабой, калі перастаем быць тою соллю, пра якую гавораць Евангеллі, ёсць згубны для нашага хрысціянскага сведчання і для нас як хрысціянаў.