Гал 2.16-20; Мк 8.34 – 9.1
Сёння мы ў нядзелю пасля пяцідзесятніцы чытаем драматычная сведчанне Паўла пра ягоныя адносіны з Хрыстом.
Прычынай паводле якой Павел выбраў Хрыста і працягвае трываць ў вернасці Хрысту з’яўляецца апраўданне, dikaióō (ад слова dikē, „закон, судовая згода”) , яшчэ гэта можна пераскласці словам, ухваленне, у сэнсе зацьвярджэнне, тое, што было ухвалена, зацьверджана юрыдычным шляхам. “Ухвалены” такім чынам, той, хто быў ачышчаны Госпадам ад усіх закідаў, звязаных з ягонымі грахамі.
Дзеля ўхвалення Павел пакінуў стары майсеевы закон, каб з’яднацца з Хрыстом. Драматызм сітуацыі для Паўла заключаецца ў тым, што ён цяпер той, хто паводле закону лічыцца беззаконным, Павел прама называе такіх “грэшнікамі”. Вызнаючы сябе такім чынам грэшнікам.
Але ён адначасова вызнае, што вяртанне да таго рэлігійнага стылю жыцця, які быў яму уласцівы ў былыя часы было б злачынствам супраць яго самога. Бо ён здзейсніў усвядомлены выбар і адкінуў захаванне старый традыцый. Заўважым – гэты выбар быў зроблены не на карысць чагосці іншага, не на карысць уласнага камфорту, а толькі адзінай Праўды, якая і апраўдвае ягоны фармальны грэх адступлення ад майсеевага закону.
З’яднанне з Хрыстом Павел перадае моцным вобразам: Я разпяты з Хрыстом”
З’яднанне з Хрыстом, такім чынам вызваліла Паўла і вызваліла перш за усё яго не ад (закону), а для (збаўлення). Апраўдацца можна толькі там, дзе прысутнічае паўната праўды, а гэта – Хрыстос.
Сённяшняе евангелле прыводзіць нам словы Хрыста пра неабходнасць адрачыся сябе, узяць крыж і ісці за Ім. І найлепшы прыклад гэтага адрачэння ад сябе прадстаўляе апостал Павел. Ён адрокся ад традыцый, якія былі часткай сваёй ідэнтычнасці дзеля Хрыста. А набыў нешта большае –Апраўданне, Праўду, і ўрэшце – свабоду і Любоў.
Адрачыся ад сябе азначае не згубіць сябе, а набыць сябе ў Праўдзе, Любові, Свабодзе і Збаўленні ў тым, што ёсць сувязь з Хрыстом.