Нядзеля 17-ая

2 Кар 6.16-7.1

Мц 15.21-28

Сённешнія чытанні задаюць нам тэму народу свайго і не свайго – чужога. Хрыстос пры сустрэчы з Хананейкай параўноўвае хананейцаў да шчанят, якія згодна з завядзёнкай таго часу жылі былі ў дамах як цацкі для дзяцей, а калі яны вырасталі, іх выкідалі на двор – дарослыя сабакі не жылі ў доме. Павел таксама падымае тэму народу. Называе хрысціянаў сынамі і дочкамі Усявышняга і заклікае аддзяліцца іх ад асяроддзя паганскага.

Шматлікія секты і рэлігійныя супольнасці вельмі літаральна успрынялі гэтыя парады і стваралі герметычныя супольнасці “сваіх” абмяжоўваючы кантакты з тымі, хто па-за супольнасцю. Ці было галоўным сэнсам пераказу Паўлавага стварэнне хрысціянскага гета? Не для гэтага ў іншым месцы Павел гаворыць што няма больш эліна і юдэя, бо Хрыстос разбурыў межы супрацьстаяння гэтых двух светаў.

Паводле Паўла лініяй якая раздзяляе мяжу за якую хрысціянам не варта пераходзіць (не варта дакранацца да нячыстага)праходзіць  паводле апазіцыі “храм Божы” – “ідалы”.  Робячы выснову з урыўка евангельскага можны яшчэ пабудаваць апазіцыю “праўда” – “няпраўда”, “ласка Божая – грэх”. Спрабуючы асэнсаваць што меў на ўвазе Павел, можна зрабіць выснову, што ён закідаў Карынцянам, што яны будучы ў супольнасці хрысціянамі па-за ёй вялі сябе “як усе”, як пагане. Будучы “дочкамі і сынамі Бога” у царкве, у свеце трымаліся маральнасці паганскай. І замест таго, каб карміцца праўдай Божай, якая выходзіла ад Хрыста, як гэта зрабіла Хананейка, яны уваходзяць у логіку дзеяння паганскую і паступаюць паводле яе.

Хрысціяне, які стаўліся народам Божым мусіць заставацца паводле Паўла на кожным месцы і ў кожных абставінах

Не жыць як жывуць пагане, не параймаць і не ўдзельнічаць у іх справах няпраўды, а жыць паводле ласкі і праўды Божай.

Пакінуць каментар