Апостал Павел адкрывае для нас увесь драматызм існавання хрысціяніна. Хрысціянін адначасова існуе ў некалькіх іпастасях. Павел апісвае аднаго чалавека, які быў узняты на трэцяе неба і у раі чуў невымоўныя словы, якія нельга пераказаць і з кантэкста апавядання мы разумеем, што ён гаворыць пра сябе самога. Адначасова ён гаворыць пра свае пераследванні, і нават пра нябачную іншым боль (джала ў плоць), якая прыносіць яму цярпенні. А Павел хоча адкрыц нам, што хрысція нін жыве як бы ў некалькіх рэальнасцях адначасова. Хрысціянін імкнецца да найвышэйшага, нават часам дакранаецца да рэчаў, якія ёсць Божай рэальнасцю. Але адначасова жыве ў свеце, які напоўнены цярпеннямі, варожасцю да Хрыстовай праўды, змаганнямі з цяжкасцямі і спакусамі (мы не ведаем чым было джала Паўлава, ці праблемай са здароўем, ці складанай духовай барацьбой). Але як сябе паводзіць хрысціяніну, якія часам ёсць шчаслівы ад блізкасці з Богам і часцей за ўсё занураны ў жыццё з яго выпрабаваннямі і змаганнямі і яго горкім досведам цярпенняў фізічных і душэўных. І Павел дае адказ, адказ Хрыстовы: “сіла Мая здзяйсняецца ў немачах”. Іншымі словамі не хваліцца сваімі узлётамі, не знявервацца сваімі падзеннямі, але цьвёрда стаяць пры Хрысце. Рабіць добрае і ухіляцца ад злога. Трошкі паглыблю: на ўсё глядзець с перспектывы Хрыста, ацэньваючы сваё жыццё з Хрыстовага боку.
Чытаючы сённешняе Евангельле мы можам зразумець што значыць глядзець на нас саміх з перспектывы Хрыста. “Як хочаце, каб вам рабілі людзі, так і вы рабіце з імі”. Ці хацелі б мы, каб нас паправілі, калі мы памыляемся? Ці хацелі б мы каб нас спынілі, нават груба, калі робім зло? Ці толькі хацелі б прыемнасцей і утульнасці. Калі мы дарасцем да такой дыстанцыі да сябе і наадварот блізкасці з Богам, то мы сапраўды зможам хацець таго, што хоча Бог