Нядзеля 23-я

Лк 8.26-39

Сённяшнее чытанне расказвае нам пра аздараўленне апантанага вядомы сюжэт з Евангелля.

                Перад намі разварочваюцца як бы тры планы дзяення: іх болей, але я хацеў бы звярнуць увагу на тры.

На першым плане – Хрыстос, які збаўляе, вызваяе, аднаўляе чалавека. Вяртае яму ягоную годнасць і вяртае яго ў грамадства.

На другім плане – Вызвалены чалавек, які паяўляецца ў двух алах: зняволенага, выкінутага з грамадства, паніжанага, абрабаванага са сваёй чалавечай годнасці і другі пасля вызвалення: чалавек да якога павернутая годнасць, які вярнуўся да людзей і самае галоўнае “сядзеў каля ног Ісуса” – евангельскай мовай: стаўся вучням Хрыста.

На трэцім плане ёсць жыхары гадарынскай ваколіцы, якіх характэрызуе моцны страх і тое, што яны прагналі Хрыста ад сябе.

Што нам гаворыць гэты сюжэт: Хрыстос гатовы прыйсці на дапамогу кожнаму чалавеку: ён даплыў праз Галілейскае мора, прыбыў ў ваколіцу, дзе не будзе мець посьпеху ў людзей – дзеля таго каб, выцягнуць чалавека з скрутнага становішча ў якім ён знаходзіцца і даць надзею праз сведчанне іншым людзям: бо ён пакідае вызваленага чалавека ў той ваколіцы, не дазваляе пайсці за сабой.

Хрыстос не шукае папулярнасці, але дабра. Не шукае розгаласу, але сведчання.

Хрыстос сваім адыходам с той ваколіцы маўкліва паказвае, што страх паралізуе волю і не дазваляе ласцы Божай дзейнічаць. Лепей здзічэлы апантаны, чым сіла Божая – такая логіка ў сабранага натоўпу. Неважна, што добрае і слушнае, галоўнае, каб нас не зачапіла. І гэта ёсць яшчэ адна выснова з гэтага сюжэту – не можна заставацца ў страху і ў абыякавасці да дабра і праўды, калі спадзяешся збаўлення.

Пакінуць каментар