Нядзеля 25-ая

У сённешнім чытанні (Ефесянаў 4.1-6) святы Павел Эфесянаў заклікае быць адпаведнымі паклікання хрысціянскага.  І пералічае некалькі якасцяў, якія могуць быць патрэбныя хрысціянам для гэтага. Першая гэта пакора. Можна шмат чаго сказаць пра тое, чым ёсць пакора ў разуменні Святога Пісьма. Гэта цнота, набытая чалавекам, якая паўстае ў параўнанні сябе да Бога. Не да іншых. Працэс нашага самаўдасканалення прыводзіць нас да разумення, якімі маленькімі мы з’яўляемся перад Богам і наколькі мы ад яго залежым. Гэтая цнота дапамагае нам зразумець таксама нашу праўдзівую вартасць і пазбягаць пыхі ў адносінах да іншых.

Наступная якасць – гэта лагоднасць, або памяркоўнасць. Лагоднасць не азначае адмову ад нейкай рэакцыі на знешняе зло, не азначае паблажлівасці, не азначае адмовы ад нашай унутранай моцы, але вымагае цярплівасці ў прыняцці рашэння адносна нашай рэакцыі на нейкі знешні раздражня, каб магчымы несправядлівы гнеў не зрабіў нашай рэакцыі на зло нестправядлівай.

Цярпліваць, або доўгай цярплівасць — гаворыць перадусім пра вытрываласць. Вытрываласць перадусім ў вернасці Богу і нашаму пакліканню. Вытрываласць перад знешнімі абставінамі і перад унутранымі спакусамі.

І усе гэтыя цноты патрэбныя нам дзеля таго, каб захоўваць адзінства духа ў саюзе міру. Гэта значыць глыбокую унутраную сувязь ў праўдзе паміж хрысціянамі. Разумення таго, што тое, што нам, хрысціянам дадзена штосці вышэйшае, што не варта губляць ані ва ўнутраных супярэчках, ані пры знешнім ціску гэтага свету.

Пакінуць каментар