На заклік Святога айца у нашай парафіі будзем маліцца за мір на літургіі ў сераду 26 студзеня 18.30

Пасля малітвы Анёл Панскі, якая 23 студзеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа выказаў занепакоенасць сітуацыяй вакол Украіны і абвясціў спецыяльны Дзень малітвы за мір. “З трывогай назіраю за ўзрастаннем напружанасці, якая пагражае нанесці новы ўдар па міры ва Украіне і ставіць пад пытанне бяспеку на ўсім еўрапейскім кантыненце, з яшчэ больш шырокімі наступствамі. ГорачаПрацягнуць “На заклік Святога айца у нашай парафіі будзем маліцца за мір на літургіі ў сераду 26 студзеня 18.30”

Спеўнае развітанне з Калядой на Снежным

У нядзелю 30 студзеня ў нашай парафіі пасля службы на 10.00 адбудзецца Спеўнае развітанне з Калядой. Наш парафіянін, вельмішаноўны Арцём Сітнікаў заспявае калядныя песні. АПОШНІЯ Ў ГЭТЫМ ГОДЗЕ! 🙂 Запрашаем!

Службы на тыдні 24-30 студзеня

СЕРАДА 26 студзеня — Боская літургія і малітва перад іконай — 18.30 НЯДЗЕЛЯ 30 студзеня — Трох сьвятаначальнікаў: Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага — Боская Літургія — 10.00

Мучанікі за веру і еднасьць Царквы  

Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай і далучэньня беларускіх земляў Расейская дзяржава пасьлядоўна рэалізоўвала ў жыцьцё старую ідэю: чыя ўлада, таго і рэлігія. Расея слушна пабойвалася, што ўніяцтва будзе перашкаджаць русіфікацыі і заняволеньню краю і чалавека. У 1839 годзе цар Мікалай І з дапамогай біскупа-здрадніка Сямашкі і ягоных спадручных ажыцьцявіў ліквідацыю Ўніяцкай Царквы ў Беларусі. Царскі ўрадПрацягнуць “Мучанікі за веру і еднасьць Царквы  “

Службы на тыдні 17-23 студзеня

СЕРАДА 19 студзеня — СЛУЖБЫ НЯМА НЯДЗЕЛЯ 23 студзеня — 13-ці ўніяцкіх мучанікаў Падляшскіх — Боская Літургія — 10.00 На гэтым тыдні у Каталіцкай Царкве пачынаецца Тыдзень малітваў аб Еднасці хрысціянаў (18-25.01.22). Грэка-католікі Мінска заахвочваюцца Апостальскім Візітатарам да удзелу у службах на гэтым тыдні у ЧАЦВЕР, 20.01.22 ў 19:00 гадз. у Чырвоным касцёле – Малітоўны ўспамінПрацягнуць “Службы на тыдні 17-23 студзеня”

Службы на тыдні 10-16 студзеня

СЕРАДА 12 студзеня —муч. Тацяны— літургія і малітва перад іконай Маці Божай Нястомнай Дапамогі — 18.30 НЯДЗЕЛЯ 16 студзеня — пакланенне кайданам св. апостала Пятра — Боская Літургія — 10.00

79 гадоў з дня смерці экзарха Антона Неманцэвіча

6 студзеня ў на святочнай службе свята Богаз’яўлення згадвалі асобу экзарха Антона Неманцэвіча які памёр мучаніцай смерцю ў мурах мінскай вязніцы СД 6 студзеня 1943 года. З гэтай нагоды была прэзэнтавана выява экзарха выкананая сп. Андрэем Строцавым.

Віншуем Івана Ігнатавіча з 92-годдзем

Сёння 92 гады спаўняецца шмадгадоваму парафіяніну, які стаяў ля вытокаў нашай парафіі Яну Ігнатавічу Антанюку! Шчыра віншуем жадаем доўгіх гадоў жыцця, здароўя, вытрываласці і радасці! Многая лета!

Службы на тыдні 3-9 студзеня

СЕРАДА 5 студзеня —Святы вечар перад Богаз’яўленнем — Вячэрня з Літургіяй св. Васіля Вялікага і Вялікае асвячэнне вады — 18.30 ЧАЦЬВЕР 6 студзеня —свята Богаз’яўленн — Літургія св. Яна Залатавуснага– 10.00  НЯДЗЕЛЯ 9 студзеня — Нядзеля пасля Богаз’яўлення — Боская Літургія — 10.00

Службы на тыдні 27 снежня-2 студзеня 

СЕРАДА 29 снежня — Мучанікаў-немаўлят, забітых Ірадам у Бэтлееме — літургія і малітва перад іконай Маці Божай Нястомнай Дапамогі – 18.30 СУБОТА 1 студзеня— Абразанне Госпадава, Св. Васіля Вялікага, архібіск. Кесарыі Кападакійскай— Літургія Васіля Вялікага — 12.00 НЯДЗЕЛЯ 2 студзеня— Нядзеля перад Богаз’яўленнем — Боская Літургія — 10.00