Дзень малітвы і посту за мір ва Украіне

Ілюстрацыйнае фота: risu.ua У адпаведнасці з заклікам Папы Францішка, да якога далучаюцца таксама ўсе каталіцкія біскупы Беларусі, у Папяльцовую сераду 2 сакавіка абвешчаны Дзень посту дзеля міру ва Украіне.

Службы на тыдні 7-13 лютага

СЕРАДА 9 лютага — Адданне свята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста — Боская літургія і малітва перад іконай — 18.30 НЯДЗЕЛЯ 13 лютага Нядзеля Блуднага Сына —Боская Літургія — 10.00

Службы на тыдні 31 студзеня – 6 лютага

СЕРАДА 2 лютага — Сустрэча Госпада нашага Ісуса Хрыста — Боская літургія і малітва перад іконай — 18.30 НЯДЗЕЛЯ 6 лютага—Боская Літургія — 10.00

На заклік Святога айца у нашай парафіі будзем маліцца за мір на літургіі ў сераду 26 студзеня 18.30

Пасля малітвы Анёл Панскі, якая 23 студзеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа выказаў занепакоенасць сітуацыяй вакол Украіны і абвясціў спецыяльны Дзень малітвы за мір. “З трывогай назіраю за ўзрастаннем напружанасці, якая пагражае нанесці новы ўдар па міры ва Украіне і ставіць пад пытанне бяспеку на ўсім еўрапейскім кантыненце, з яшчэ больш шырокімі наступствамі. ГорачаПрацягнуць “На заклік Святога айца у нашай парафіі будзем маліцца за мір на літургіі ў сераду 26 студзеня 18.30”

Спеўнае развітанне з Калядой на Снежным

У нядзелю 30 студзеня ў нашай парафіі пасля службы на 10.00 адбудзецца Спеўнае развітанне з Калядой. Наш парафіянін, вельмішаноўны Арцём Сітнікаў заспявае калядныя песні. АПОШНІЯ Ў ГЭТЫМ ГОДЗЕ! 🙂 Запрашаем!

Службы на тыдні 24-30 студзеня

СЕРАДА 26 студзеня — Боская літургія і малітва перад іконай — 18.30 НЯДЗЕЛЯ 30 студзеня — Трох сьвятаначальнікаў: Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова і Яна Залатавуснага — Боская Літургія — 10.00