24 і 25 сакавіка У Нядзелю – 24 сакавіка у 11:00 25 сакавіка на свята Дабравешчання 18.30
Category Archives: Без рубрики
Запрашаем праслухаць першы выпуска падкаста новага
Падкаст, дзе журналіст і святар размаўляюць пра Бога мовай, зразумелай сучаснаму чалавеку. https://raspakouka.mave.digital/
Службы на Раство
Субота 24 снежня – Літургія св. Яна Залатавуснага 17.00. Пасля службы Куцця. Нядзеля 25 снежня – Літургія св. Васіля Вялікага 11.00.
УВАХОД У ХРАМ
СЛУЖБА СЕРАДА 22 ЛІСТАПАДА 18.30
Нядзеля 25-ая
У сённешнім чытанні (Ефесянаў 4.1-6) святы Павел Эфесянаў заклікае быць адпаведнымі паклікання хрысціянскага. І пералічае некалькі якасцяў, якія могуць быць патрэбныя хрысціянам для гэтага. Першая гэта пакора. Можна шмат чаго сказаць пра тое, чым ёсць пакора ў разуменні Святога Пісьма. Гэта цнота, набытая чалавекам, якая паўстае ў параўнанні сябе да Бога. Не да іншых. ПрацэсПрацягнуць “Нядзеля 25-ая”
Нядзеля 23-я
Лк 8.26-39 Сённяшнее чытанне расказвае нам пра аздараўленне апантанага вядомы сюжэт з Евангелля. Перад намі разварочваюцца як бы тры планы дзяення: іх болей, але я хацеў бы звярнуць увагу на тры. На першым плане – Хрыстос, які збаўляе, вызваяе, аднаўляе чалавека. Вяртае яму ягоную годнасць і вяртае яго ў грамадства. На другім плане –Працягнуць “Нядзеля 23-я”
Апостал Павел адкрывае для нас увесь драматызм існавання хрысціяніна. Хрысціянін адначасова існуе ў некалькіх іпастасях. Павел апісвае аднаго чалавека, які быў узняты на трэцяе неба і у раі чуў невымоўныя словы, якія нельга пераказаць і з кантэкста апавядання мы разумеем, што ён гаворыць пра сябе самога. Адначасова ён гаворыць пра свае пераследванні, і нават праПрацягнуць
Нядзеля 17-ая
2 Кар 6.16-7.1 Мц 15.21-28 Сённешнія чытанні задаюць нам тэму народу свайго і не свайго – чужога. Хрыстос пры сустрэчы з Хананейкай параўноўвае хананейцаў да шчанят, якія згодна з завядзёнкай таго часу жылі былі ў дамах як цацкі для дзяцей, а калі яны вырасталі, іх выкідалі на двор – дарослыя сабакі не жылі ў доме.Працягнуць “Нядзеля 17-ая”
Нядзеля пасля Крыжаўзвіжання
Гал 2.16-20; Мк 8.34 – 9.1 Сёння мы ў нядзелю пасля пяцідзесятніцы чытаем драматычная сведчанне Паўла пра ягоныя адносіны з Хрыстом. Прычынай паводле якой Павел выбраў Хрыста і працягвае трываць ў вернасці Хрысту з’яўляецца апраўданне, dikaióō (ад слова dikē, „закон, судовая згода”) , яшчэ гэта можна пераскласці словам, ухваленне, у сэнсе зацьвярджэнне, тое, што былоПрацягнуць “Нядзеля пасля Крыжаўзвіжання”
Нядзеля 15-я
Сёння апостал Павел у паслані да Галатаў расказвае пра некаторых настаўнікаў, якія заклікаюць абрэзвацца нованаверненых з паганаў. Прычынай, паводле каторай гэта рабілася было жаданне пазбегнуць ганенняў за неперасцераганне закону Майсеевага. Як вядома ў першыя дзесяцігоддзі хрысціянства хрысціянства, хоць моцна адкрылася на паганаў было яшчэ часткай супольнасці юдэйскай, як паводле колькасці, так і паводле традыцыяў. НекаторыяПрацягнуць “Нядзеля 15-я”