На заклік Святога айца у нашай парафіі будзем маліцца за мір на літургіі ў сераду 26 студзеня 18.30

Пасля малітвы Анёл Панскі, якая 23 студзеня 2022 года прайшла ў Ватыкане, Папа выказаў занепакоенасць сітуацыяй вакол Украіны і абвясціў спецыяльны Дзень малітвы за мір.

“З трывогай назіраю за ўзрастаннем напружанасці, якая пагражае нанесці новы ўдар па міры ва Украіне і ставіць пад пытанне бяспеку на ўсім еўрапейскім кантыненце, з яшчэ больш шырокімі наступствамі. Горача заклікаю ўсіх людзей добрай волі ўзносіць малітвы да Усемагутнага Бога, каб кожная палітычная ініцыятыва служыла агульначалавечаму братэрству, больш чым аднабаковай выгадзе. Тыя, хто пераследуе ўласныя мэты, прычыняючы шкоду іншым, зневажаюць уласнае чалавечае пакліканне, бо мы ўсе створаны братамі і сёстрамі. Таму, з занепакоенасцю з прычыны існуючай напружанасці, прапаную, каб наступная серада, 26 студзеня, стала Днём малітвы за мір”, – сказаў Пантыфік.

скарыстана інфармацыя з https://www.vaticannews.va/ фота Vatican Media

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: