80 год з дня смерці экзарха ЭКЗАРХ АНТОН НЕМАНЦЭВІЧ– ВЕРНЫ СЬВЕДКА ЕВАНГЕЛЬЛЯ (ІІІ)

КОЛЬКІ СЛОЎ ПРА ЯГОНАЕ ДУХОЎНАЕ СЛУЖЭНЬНЕ

II. ПАКЛІКАНЬНЕ

Мучаніцкі подзьвіг беларускага Экзарха Антона Неманцэвіча быў
вянцом і плёнам ягонай дзейснай веры ды руплівага пастырскага служэньня. Нарадзіўся ён далёка ад сваей радзімы – у сталіцы Расейскае
Імпэрыі Санкт-Пецярбургу 8 лютага 1893 г. Ягоныя бацькі, Вікторыя
і Ян, прыехалі туды з ваколіцаў Саколкі. Бацькі выхавалі яго добрым
і ахвярным каталіком. Скончыўшы вядомую ў Пецярбурзе прыватную
каталіцкую гімназію сьв. Кацярыны, малады юнак выбраў нялёгкую
сьвятарскую дарогу. Пасьля заканчэньня ў 1915 г. каталіцкай семінарыі
ён адразу паступіў у мітрапалітальную Духоўную Акадэмію, якая ў той
час існавала ў Пецярбургу.
У тым самым годзе ён становіцца сябрам беларускага кола ў гэтай
акадэміі. Большасьць чальцоў гэтага знакамітага кола сталася пазьней

шчырымі рупліўцамі магутнага руху беларускага каталіцкага адраджэньня пачатку ХХ стагодзьдзя. А ў 1915 г. ў Акадэміі іх было дванаццаць, якія паглыблялі веды пра сваю Бацькаўшчыну і распаўсюджвалі іх сярод іншых. На адным з паседжаньняў гэтага клюба айцец Антон Неманцэвіч зрабіў даклад пра Берасьцейскую Унію, да якой ужо тады меў
вялікі інтарэс. Акрамя таго, ён, цягам свайго побыту ў Пецярбургу,
пашырае ідэю еднасьці Цэркваў сярод мясцовых праваслаўных. Гэтую
руплівасьць айца Неманцэвіча заўважыў і Экзарх расійскіх грэка-католікаў айцец Леанід Фёдараў (1879-1935). У сваім лісьце да мітрапаліта
Андрэя Шаптыцкага ён пісаў, што сярод беларускіх сьвятароў-лаціньнікаў ёсьць шмат шчырых прыхільнікаў Уніі, якія дзеля гэтага нават гатовыя прыняць усходні абрад. Спаміж некалькіх пералічаных прозьвішчаў расейскі экзарх згадвае і айца Антона.
Але папрацаваць на карысьць Богу і еднасьці Цэркваў на Бацькаўшчыне сьвятару давялося толькі ў 1929 г., амаль праз дзесяць год пасьля напісаньня згаданага ліста. Перад гэтым айцец Антон пасьпеў двойчы (у 1919 і 1921) пабываць у савецкім астрозе за «занадта актыўную рэлігійную дзейнасьць». Быў ён сярод вязьняў, якімі абмянялася бальшавіцкая Расія з Польшчай, а пасьля накіраваньню мітрапаліта Эдварда Ропа (1851-1939) выехаў на вучобу ў Рым ў Папскі Усходні Інстытут і вярнуўся ў Польшчу доктарам усходніх царкоўных навук, абараніўшы дысертацыю, прысьвечаную выхаваньню моладзі ў бальшавіцкай Расеі. Увосень 1929-га, пасьля года выкладчыцкай працы ў Любліне ў Каталіцкім Унівэрсітэце і Місійным Інстытуце, айцец Антон вярнуўся на
сваю Айчыну ў прыгарад Слоніма, Альбярцін, дзе паступіў у навіцыят
айцоў езуітаў усходняга абраду. Будучы ўжо трыццацішасьцігадовым
сьвятаром, з дастаткова багатым досьведам, два гады ён прабыў разам з
маладымі калегамі ў навіцыяце, дзе вучыўся ў пакоры манаскаму
жыцьцю і езуіцкай духоўнасьці.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s

%d bloggers like this: