Расклад багаслужбаў на Раство

24 снежня Святы вечар перад Раством Вялікая вячэрня 18.00 Пасля Вялікай вячэрні Куцця 25 снежня Нараджэнне Госпада нашага Ісуса Хрыста Святочная служба св. Васіля Вялікага 10.00

40 крокаў да Раства. Крок 40-вы

1.   Кніга радаводу Езуса Хрыста, сына Давіда, сына Абрагама. 2.   Абрагам быў бацькам Ізаака, а Ізаак быў бацькам Якуба, а Якуб быў бацькам Юды і братоў ягоных. 3.   А Юда быў бацькам Фарэса і Зары з Тамары, а Фарэс быў бацькам Эсрома, а Эсром быў бацькам Арама. 4.   А Арам быў бацькам Амінадаба, а АмінадабПрацягнуць “40 крокаў да Раства. Крок 40-вы”

40 крокаў да Раства. Крок 39-ты

39. У тыя дні Марыя, устаўшы, пайшла з пасьпехам у горы, у горад (пакаленьня) Юды. 40. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету. 41. І калі Альжбета пачула прывітаньне Марыі, падскочыла дзіцятка ў ейным улоньні, і Дух Сьвяты напоўніў Альжбету, 42. і загаманіла яна моцным голасам, кажучы: “Багаслаўленая Ты між жанчынаў, і багаслаўлены плодПрацягнуць “40 крокаў да Раства. Крок 39-ты”

40 крокаў да Раства. крок 38-мы

14 Радуйся, дачка Сіёна! трыюмфуй, Ізраіле! Весяліся і радуйся ад усяго сэрца, дачка Ерусаліма! 15 Адмяніў Гасподзь прысуд над табою, прагнаў ворага твайго! Гасподзь, цар Ізраілеў, пасярод цябе: ужо болей ня ўбачыш ліха. 16 У той дзень скажуць Ерусаліму: «ня бойся», і Сіёну: «хай жа ня слабнуць рукі твае! 17 Гасподзь Бог твой сярод цябе: Ён мае сілуПрацягнуць “40 крокаў да Раства. крок 38-мы”

40 крокаў да Раства. Крок 37-мы

22 Бо, як новае неба і новая зямля, якія я ствару, заўсёды будуць перад абліччам Маім, кажа Гасподзь, так будзе і насеньне ваша і імя ваша. 23 Тады зь месяца ў месяц і з суботы ў суботу будзе прыходзіць усякая плоць перад аблічча Маё на пакланеньне, кажа Гасподзь. Ісаі 66:22-23 © Библия Онлайн, 2003-2021.

40 крокаў да Раства. Крок 36-ты

2 І ты, Віфляеме – Эфрата, ці ж малы ты сярод тысячаў Юдавых? зь цябе пойдзе Мне Той, Які павінен быць Валадаром у Ізраілі, і Якога паходжаньне з пачатку, ад дзён вечных. 3 Таму Ён пакіне іх да часу, пакуль ня родзіць тая, што мае радзіць; тады вернуцца да сыноў Ізраіля і пазасталыя браты іхнія. 4 І стане Ён, і будзе пасьвіць у сіле Гасподняй,Працягнуць “40 крокаў да Раства. Крок 36-ты”

40 крокаў да Раства. Крок 35-ты

19 Ня будзе ўжо сонца служыць табе сьвятлом дзённым, і зьзяньне месяца – сьвяціць табе; а Гасподзь будзе табе вечным сьвятлом, і Бог твой – славаю тваёю. 20 Ня зойдзе ўжо сонца тваё, і месяц твой не схаваецца, бо Гасподзь будзе табе вечным сьвятлом, і закончацца дні жальбы тваёй. 21 І народ твой увесь будзе праведны, навекі ўспадкуе зямлю, – парасьліну насаджэньня Майго, дзеюПрацягнуць “40 крокаў да Раства. Крок 35-ты”

40 крокаў да Раства. Крок 34-ты

1 Паўстань, сьвяціся, Ерусаліме; бо прыйшло сьвятло тваё, і слава Гасподняя ўзышла над табою. 2 Бо вось, цемра пакрые зямлю, і змрок народы; а над табою зазьзяе Гасподзь, і слава Яго зьявіцца над табою. 3 І прыйдуць народы да сьвятла твайго, і цары – да зьзяньня, якое ўзыходзіць над табою. 4 Падымі вочы твае і паглядзі навокал: усе яны зьбіраюцца і ідуць да цябе:Працягнуць “40 крокаў да Раства. Крок 34-ты”

40 крокаў да Раства. Крок 33-ці

1 Так кажа Гасподзь: захоўвайце суд і кіруйцеся праўдаю; бо блізка збавеньне Маё і адкрыцьцё праўды Маёй. 2 Шчасны муж, які робіць гэта, і сын чалавечы, які моцна трымаецца гэтага, які захоўвае суботу ад апаганьваньня і стрымлівае руку сваю, каб не зрабіць ніякага ліха. 7 Я прывяду на сьвятую гару Маю і парадую іх у Маім доме малітвы; цэласпаленьні іхнія і ахвяры іхніяПрацягнуць “40 крокаў да Раства. Крок 33-ці”

40 крокаў да Раства. Крок 32-гі

Так кажа Гoспад: “Я ўчыню цябe сьвятлoм для нарoдаў, каб Маё збаўлeньнe дайшлo да канцoў сьвeту”. Так кажа Гoспад, Збавiцeль i Сьвяты Iзраiля да зьнeважанага людзьмi, да пагарджанага ў нарoдзe, да слугi ў вяльмoжаў: “Уладары ўбачаць цябe i ўстануць, князi паклoняцца дзeля Гoспада, якi аб’явiўся як вeрны, дзeля Сьвятoга Iзраiля, якi цябe выбраў”.